Анатоля Лябедзьку не пусцілі на пасяджэнне Цэнтрвыбаркама
Анатоля Лябедзьку, які з’яўляецца старшынёй ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Казлова, не пусцілі на пасяджэнне Цэнтрвыбаркама.
Сам Мікалай Казлоў не змог прыйсці на пасяджэнне і ўпаўнаважыў зрабіць гэта Анатоля Лябедзьку:
– Я спрабаваў прайсці на пасяджэнне, але прыйшлі раз, другі, трэці і канчатковы вердыкт – начальства сказала «не». А чаму? Патрэбная даверанасць натарыяльна завераная. Дзе гэта прапісана? Нідзе. Відаць, у галаве Лідзіі Ярмошынай. Проста канстатую, што на пасяджэнні не пусцілі.
Але тым не менш, ініцыятыўная група Мікалая Казлова, нават і без прысутнасці яго самаго, ці прадстаўнікоў яго ініцыятыўнай групы, была зарэгістравана.
Беларускае Радыё Рацыя