Анатоля Лябедзьку таемна вывезлі з Акрэсціна
Анатоля Лябедзьку таемна вывезлі з Акрэсціна.
Палітыка павінны былі сёння вызваліць у 10:50, але гэтага не адбылося. Па інфармацыі “Радыё Свабода”, магчыма яго вывезлі з турмы на машыне якая трапіла на фота журналістаў. Усе вокны ў яе былі закрытыя фіранкамі. Жонцы Лябедзькі паведамілі, што яго няма на Акрэсціна і што ён вызвалены.
Анатоль Лябедзька адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго затрымалі 14 траўня каля суда Кастрычніцкага раёну Менска, дзе пачынаўся суд у справе студэнтаў. Затрымалі амапаўцы пасля таго, як палітык спрабаваў адарвацца ад супрацоўніка ў цывільным.
Лябедзьку завезлі ў Сляпянку, дамоў ён дабраўся на таксі.
Беларускае Радыё Рацыя