Анатоля Лябедзьку вінавацяць па шасці крымінальных артыкулах



Крымінальныя справы паводле шасці артыкулаў вядуцца ў дачыненні да дарадцы Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоля Лябедзькі.

Палітык паведаміў “Позірку”, што гаворка пра артыкулы: здрада дзяржаве, змова з мэтай захопу ўлады, заклікі да санкцый, стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім, фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці і садзейнічанне такой дзейнасці. На сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” Лябедзька напісаў, што атрымаў “частковы доступ” да інфармацыі пра распачатыя ў дачыненні да яго крымінальныя справы. 

Сам Анатоль Лябедзька знаходзіцца за мяжой. Аднак у Беларусі да 3,5 гадоў прысудзілі яго сына Арцёма, якога абвінавацілі ў “фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці”. Арцём Лябедзька прызнаны палітычным вязнем.

Беларускае Радыё Рацыя