Анатоля Сахарушу не ўключылі ў акруговую выбарчую камісію
У Пружанскую акруговую выбарчую камісію Пружанскай выбарчай акругі №9, куды ўваходзіць частка Бярозаўскага раёна, не ўключаны адзіны прадстаўнік ад дэмакратычных сілаў Анатоль Сахаруша.
«Абсалютна па надуманай прычыне», – кажа сябра праваабарончага цэнтра «Вясна» Сяржук Русецкі:
– Прадстаўнік рабочай групы з Бярозаўскага райвыканкама сказаў, што яны дастаткова не ведаюць асабістыя і дзелавыя якасці сябра сейма партыі БНФ Анатоля Сахарушы, каб рэкамендаваць яго ў склад акругова-выбарчай камісіі. Хоць гэты чалавек рэгулярна бывае на прыёмах у старшыні райвыканкама і калі праводзяцца прыёмы ў больш высокіх дзяржаўных чыноўнікаў па розных пытаннях як жыхароў раёна, так і асабістых, і агульных пытаннях.
« Анатоль Сахаруша быў сябрам участковых камісій, таксама мае вялікі вопыт назіральніка», – гаворыць Сяржук Русецкі. Неўключэнне Сахарушы ў акруговую камісію будзе аспрэчана ў судзе.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя