Андрэй Астаповіч: BelPol не новая арганізацыя – гэта правапераемнік ByPol



Былыя беларускія супрацоўнікі сілавых структур, якія ў 2020 перайшлі на бок народа, змаглі перажыць крызісную сітуацыю і захаваць арганізацыю ByPol пад новай назвай BelPol.

Па словах аднаго з заснавальнікаў ByPol у 2020 годзе Андрэя Астаповіча, зараз павялічылася каманда, вярнуліся тыя, хто сышоў, то-бок з´явілася больш магчымасцяў у рабоце каманды:

– Арганізацыя ByPol – гэта было аб’яднанне сілавікоў, якое стваралася ў тым ліку і мною. І з гэтага аб’яднання і быў звольнены Азараў з Лупаносавым з-за таго, што яны пачалі гэты публічны канфлікт. Яны пачалі ўтойваць фінансавую справаздачнасць, і прыбралі з фонда, каб да фінансавых дакументаў людзі не паспелі атрымаць доступ. Фонд быў проста аднайменны. Але арганізацыя ByPol яна была аб’яднаннем сілавікоў, у рамках якога уся работа ByPolа і адбывалася. У рамках фонда вяліся толькі фінансавыя пытанні.

BelPol не з’яўляецца новай арганізацыяй, ён проста правапераемнік арганізацыі ByPol. То бок, зменена назва. А ўвесь функцыянал застаўся ад ByPol і дастаўся BelPol.

Шмат каго з беларускай дыяспары цікавіць пытанне, ці вернецца ў BelPol былы работнік Генеральнай пракуратуры Алег Талерчык. Па словах Андрэя Астаповіча, з ім вядуцца перамовы.

Больш пра многія важныя і цікавыя пытанні, што тычацца арганізацыі, слухачы Радыё Рацыя змогуць паслухаць 14-га ліпеня ў публіцыстычнай перадачы «Мы бачым».

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя