Андрэй Бастунец абвяргае словы Лідзіі Ярмошынай
“Колькасць дзяржаўных СМІ ў Беларусі складае ўсяго 27%”, – запэўнівала Лідзія Ярмошына. Старшыня Цэнтрвыбаркама прыняла ўдзел у берлінскай канферэнцыі “Свабода СМІ – як краевугольны камень для дэмакратычных выбараў”.
Гэтыя словы абвяргае іншы ўдзельнік мерапрыемства, старшыня “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Андрэй Бастунец:
– Нават у колькасных суадносінах сітуацыя выглядае зусім інакш. Мы бачым такую абсалютную вертыкаль уладных медыяў, а з іншага боку літаральна трыццаць выданняў, якія незалежна ад дзяржавы асвятляюць сацыяльна-палітычную сітуацыю, дык гэта магчыма будзе і перабольшванне, пры гэтым усе недзяржаўныя знаходзяцца пад каўпаком у дзяржавы. Штодзённы наклад “Савецкай Беларусі” большы, чым тыднёвы наклад усіх рэспубліканскіх і рэгіянальных незалежных выданняў.
Сустрэчу ладзіла ў Бундэстагу Парламенцкая асамблея Рады Еўропы супольна з Венецыянскай камісіяй. Акрамя Бастунца і Ярмошынай, Беларусь прадстаўлялі: палітык Таццяна Караткевіч і парламентар Генадзь Грыцкевіч.
Беларускае Радыё Рацыя