Андрэй Бастунец: Вялікага ціску на журналістаў не будзе
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец мяркуе, што падчас парламенцкай кампаніі вялікага ціску на журналістаў улады ажыццяўляць не будуць.
Ёсць і іншыя спосабы перашкаджаць асвятляць выбары ў СМІ, кажа кіраўнік БАЖу.
– Апошняя выбарчая кампанія паказала, што зусім неабавязкова арыштоўваць журналістаў ці пачынаць крымінальныя справы. Можна проста паставіць медыя ў такія ўмовы, у якіх ім будзе цяжка асвятляць наўпрост нецікавыя для большасці выбары. Я не думаю, што калі раптам нічога не зменіцца, будзе вялікі ціск на журналістаў падчас гэтай выбарчай капаніі.
“І менавіта таму, што ўжо мы ўсе заціснутыя, і невядома ў якім кірунку журналістам трэба рухацца, а падчас такіх выбараў, як сёлетнія, яшчэ і незразумела навошта гэта рабіць”, – падкрэслівае Андрэй Бастунец. Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня. Пакуль ініцыятыўныя групы вядуць збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты. Альтэрнатыўныя ўладзе прэтэндэнты сутыкаюцца з перашкодамі і правакацыямі пры зборы подпісаў, пра што паведамляюць незалежныя СМІ, у тым ліку і “Радыё “Рацыя”.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя