Андрэй Дзмітрыеў: Байкот – гэта капітуляцыя
Сустаршыня грамадскай кампаніі „Гавары праўду”, кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў не выключае, што можа зняцца з выбараў, калі ўбачыць, што гэты крок зможа нешта істотна змяніць у выбарчай кампаніі:
– Мне падаецца, што на сённяшні дзень улада робіць усё, каб выбары былі незаўважанымі. Паглядзіце, 160 месцаў у парках і прудах. Нерэгістрацыя кандыдатаў, ціск, улада хоча, бо ў яе маленькі рэйтынг даверу, каб людзі не пайшлі галасаваць, каб іх проста не было. Я лічу, што рабіць тое, што хоча ўлада, для гэтага не трэба быць апазіцыйным кандыдатам, якім з’яўляюся я. Я не веру ў байкот, я лічу, што байкот – гэта капітуляцыя.
Гэты крок можна зразумець эмацыйна, калі глядзець, як улады праводзяць перадвыбарчую кампанію, то хочацца махнуць рукой і сысці. Але ўлады ад нас гэтага і чакаюць, таму сыходзіць нельга, — перакананы Андрэй Дзмітрыеў.
Беларускае Радыё Рацыя