Андрэй Дзмітрыеў: Каманда „Гавары праўду” захавала сваю адзінасць
У «Гавары праўду» кажуць пра захаванне адзінай каманды, нягледзячы на сыход Уладзіміра Някляева. Паводле намесніка старшыні кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева, расколу ў гэтай грамадскай ініцыятыве не было і няма.
– Каманда застаецца ўся цалкам, ніхто не выйшаў з кампаніі “Гавары праўду”. Каманда цалкам падтрымлівае Таццяну, гатовая працаваць на “Народны рэферэндум”, на прасоўванне ідэі мірных пераменаў. І гэта сёння для нас галоўны і вышэйшы прыярытэт. Не ўнутранае нейкае рашэнне.
8-га красавіка Уладзімір Някляеў заявіў аб выхадзе з апазіцыйных структур з-за безвыніковасці двухгадовых перамоваў апазіцыі па вылучэнні адзінага кандыдата на выбары прэзідэнта.
Беларускае Радыё Рацыя
