Андрэй Дзмітрыеў наведвае Берасцейшчыну
З візітам на Берасцейшчыну 5 і 6 жніўня знаходзіцца кандыдатат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў.
Пра гэта паведаміў кіраўнік берасцейскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Гавары Праўду!” Аляксандр Пась. Палітык наведае такія гарады як Івацэвічы, Пружаны, Кобрынь, Берасце, Пінск, — адзначыў ён:
– Усе зацікаўленыя асобы могуць прыходзіць, мы выслухаем, у прынцыпе, кожнага. Будуць і пікет, і зальная сустрэча. Гэта зусім розныя фарматы і зусім розныя людзі. Часам на пікетах мінакі, што раней бы проста прайшлі б міма, спыняюцца, разглядваюць, цікавяцца. А на зальную сустрэчу ўжо прыходзяць дасведчаныя асобы, што гатовыя да такога фармату.
Аляксандр Пась дадаў, што больш дакладны расклад паездкі можна знайсці ў сацыяльных сетках. Большая частка сустрэч будзе адбывацца ў фармаце нефармальных сустрэч, да прыкладу, шпацыру па горадзе і размовах з мінакамі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце