Андрэй Дзмітрыеў: Плошча – гэта тактычны момант
Кампанія „Гавары праўду” распачала мазгавы штурм, мэта якога – выпрацаваць сучасныя сцэнары, фарматы, каб зрабіць сталыя дэмакратычныя акцыі крэатыўнымі, гаворыць Андрэй Дзмітрыеў, намеснік старшыні кампаніі „Гавары праўду”.
– Вулічныя акцыі заўсёды маюць вагу, бо гэта паказвае грамадству, што ёсць тыя, хто гатовы выйсці, каб паказаць публічна сваю пазіцыю. Мы бачым, што сёння жорска перасякаюцца публічыя выяўленні сваёй пазіцыі. Што тычыцца Плошчы, то сёння казаць пра гэта зарана. Плошча – гэта тактычны момант. Калі людзі будуць гатовы, яны выйдуць. І ніякая міліцыя іх не спыніць.
Прапанову падтрымлівае і Дзмітрый Кучук, намеснік старшыні Беларускай партыі „Зялёныя”:які лічыць што . ў пераломныя моманты, такія як выбары прэзідэнта. Такія акцыі павінны праводзіцца.Грамадства ў гэты момант палітызуецца, яно жадае пераменаў. Я мяркую, што яно выйдзе і ў 2015 годзе. Галоўнае, каб не было гвалту!”
Беларускае Радыё Рацыя, паводле БелаПан