Андрэй Дзмітрыеў: Я ведаю, як могуць ціснуць у КДБ
Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў 12 жніўня падасць скаргу ў Цэнтрвыбаркам. Па яго меркаванню, безумоўна, трэба пералічваць галасы. Насамрэч тыя лічбы, якія былі агучаны, не адпавядаюць волевыяўленню народа.
Палітык таксама пракаментаваў нашаму радыё вымушаны ад’езд і заяву кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай:
– Я на сваім досведзе ведаю, як могуць ціснуць у КДБ і перад якім жахлівым выбарам могуць ставіць чалавека, таму мае словы падтрымкі, удзячнасці, салідарнасці Святлане. Усім хачу нагадаць, што артыкул Канстытуцыі гучыць так. Галоўнай крыніцай улады ў Беларусі з’яўляецца народ, слова прэзідэнт там няма.
„Вырашае ўсё – роўна народ”, — падкрэсліў Андрэй Дзмітрыеў.
Беларускае Радыё Рацыя
