Андрэй Дзмітрыеў заклікаў вызваліць палітычных вязняў



Андрэй Дзмітрыеў, які быў 14 ліпеня зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты, заклікаў вызваліць палітвязняў.

У звароце да ЦВК ён нагадаў, што ў 2015 годзе Таццяна Караткевіч, якая балатавалася ў прэзідэнты, заявіла, што «Лукашэнка стаміўся, яму пара сыходзіць».

Лукашэнка застаўся, і мы страцілі пяць гадоў. Замест развіцця і рэформаў атрымалі стагнацыю з вечнай паказухай, ворагаў сярод сваіх грамадзян, хамства і безадказную палітыку падчас каронавірусу… Нас палохаюць дзевяностымі, але сёння беларусы масава з’язджаюць з краіны не з-за мінулага, а з-за страху перад будучыняй…

У нас спрабуюць выбіць глебу з-пад ног, ва ўсіх тых, хто хоча перамен, нас не жадаюць заўважаць і заўважаць наш выбар. Гэтая кампанія стала ўжо нібы супрацьстаяннем, а не выбарамі. Па колькасці затрыманняў – сёння больш за 700 – ціскам на апанентаў, чальцоў іх каманд, блогераў, палітыкі сядзяць у турмах, абмежаваныя месцы агітацыі, – заявіў Дзмітрыеў.

Ён звярнуўся да ўладаў з просьбай адпусціць палітвязняў. А да Ярмошынай – з просьбай забраць заяву на Сяргея Ціханоўскага, з-за якой на яго пачалі чарговую крымінальную справу.

Беларускае Радыё Рацыя