Андрэй Фёдараў: Захад будзе сачыць за дзеяннямі беларускіх уладаў



Палітолаг Андрэй Фёдараў разважае наконт далейшых перспектыў беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва.

РР: У апошні час па краіне пракацілася хваля рэпрэсій, распачалася гучная “справа патрыётаў”… Ці паўплывае ўсё гэта на стасункі з Захадам, якія ў апошнія гады значна палепшыліся?

Андрэй Фёдараў: Захад будзе сачыць за тым, як будуць развівацца падзеі далей, ці з’явяцца новыя палітычныя зняволеныя. Праўда, тут яшчэ пытанне, ці прызнаюць заходнія палітыкі палітвязнямі фігурантаў справы “Белага легіёна”, калі тых усё-такі адправяць за краты. Таму пакуль пра нешта казаць можна толькі тэарэтычна і пакуль рана. Не выключана, што беларускія ўлады схамянуцца і вырашыць спусціць гэтую справу на тармазах. Хацелася б на гэта спадзявацца.

РР: Некаторыя мяркуюць, што Еўропа з-за геапалітыкі ўжо не звяртае ўвагу на ўнутраныя паводзіны беларускіх уладаў. Ці згодны вы з гэтым?

Андрэй Фёдараў: У цэлым адносіны Захаду змяніліся ў апошні час і ні для каго не сакрэт, што асноўную ролю ў гэтым згулялі падзеі ва Eкраіне. Захад не хоча піхаць Менск у адбымкі Масквы. Суадносна зараз не такая і жорсткая рэакцыя на дзеянні беларускай улады. Таму змены ў стасунках і паводзінах ёсць, але не сказаў бы, што Еўропа канчаткова пагадзілася на тое, каб рэпрэсіі ў Беларусі адбываліся без аніякай рэакцыі з боку міжнародных структур. Пакуль Захад абмяжоўваецца словамі, але ці дойдзе да справы, будзе залежыць і ад сітуацыі ў рэгіёне, і ад нашай унутрыпалітычнай сітуацыі.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя