Андрэй Кахнюк: Гаварыць пра кандыдыта ў прэзідэны яшчэ рана



“Беларусы, якія не заангажываныя ў грамадска-палітычныя справы, абыякава ставяцца да прэзідэнцкай кампаніі 2015 году”, – адзначае пінскі чалец Партыі БНФ, былы кандыдат у Берасцейскі абласны савет Андрэй Кахнюк.

Паводле яго слоў, грамадства перагружанае падзеямі ва Украіне:

– Папросту абыякавасць у людзей назіраецца. Усе падзеі ва Украіне папросту “перагрузілі” людзей. Калі вельмі доўга чалавека “дзяўбсці”, у яго з’яўляецца абыякавасць. Гаварыць пра якога-небудзь кандыдыта ў прэзідэнты, на мой погляд, яшчэ рана.

Пінскія чальцы Партыі БНФ пакуль не вызначыліся, які мусіць быць кандыдат ад дэмакратычных сілаў і ці варта партыі вылучаць свайго прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта.

Гэтае пытанне, перад надыходзячым вераснёўскім з’ездам Партыі БНФ, пінскія партыйцы абмяркуюць нагарадскім сходзе.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя