Андрэй Казакевіч: Сумешчаныя кампаніі – большая актывізацыя апазіцыі



Улады яшчэ не агучылі даты правядзення парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. Паводле беларускага заканадаўства, розніца паміж дзвюма электаральнымі кампаніямі – усяго тыдзень. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына нагадвае, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі мусяць адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 году, а выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — не пазней за 6 верасня 2020 году. Малаверагодна, што ўлады пойдуць на злучэнне кампаній, бо актывізацыя палітычнага працэсу ўладам найменш выгадная, — заўважае палітолаг Андрэй Казакевіч.

– І гэта, напэўна, адна з прычынаў чаму ўладзе усё такі зручней гэтыя выбары развесці. Таму што сапраўды акрамя кандыдатаў у прэзідэнты будзе дастаткова вялікая колькасць людзей, якія будуць балатавацца ў асобных акругах, будуць мець магчымасць весці агітацыйную кампанію. Некаторыя з іх могуць быць больш-менш паспяховымі на лакальным узроўні.  

А таксама, дадае эксперт, не варта выключаць той факт, што дзве электаральныя кампаніі прыцягнулі бы большую ўвагу з боку міжнароднай супольнасці, што не выгадна Аляксандру Лукашэнку.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя