Андрэй Курэйчык: Проста выбараў у КР мала, неабходны актыўны рух беларусаў у свеце



У якасці альтэрнатывы прэзідэнцкім выбарам у Беларусі 2024 года дэмакратычныя сілы ў выгнанні актыўна разглядаюць магчымасць правядзення выбараў у Каардынацыйную раду.

Пра тое, што сама сістэма выбараў у выгнанні мае недахопы, падчас адмысловай анлайн-сустрэчы, выказаўся сябры КР, беларускі драматург і кінарэжысёр Андрэй Курэйчык:

– Зразумела, што ўсё цяпер круціцца вакол гэтай ідэі. Усе палітыкі адчуваюць поўную адарванасць ад народу. Усе разумеюць, што адсутнічае зваротная сувязь, яна так і не была пабудаваная. Сістэма „Голас”, якая змагла б гэта зрабіць, яна фактычна перастала працаваць пасля выбараў. Адзінае, калі яе ненадоўга ўключылі, гэта каб прагаласаваць за нейкія перамовы. Беларусы прагаласавалі, але па прычыне таго, што перамовы не адбыліся, то яны канчаткова расчараваліся ў ёй.

Па словах Андрэя Курэйчыка, Каардынацыйная рада патрабуе не столькі выбараў, колькі актыўнага ўдзелу беларусаў свету ў працы органа. Паводле планаў самой КР, даты выбараў у дадзены орган павінны супасці з выбарамі ў Парламент і мясцовыя саветы дэпутатаў у РБ.

Беларускае Радыё Рацыя