Андрэй Кушняроў: Колькасць ПВК «Вагнер» у Беларусі можа пагражаць захопам кантролю над краінай



У Беларусь прыбыла ўжо трынаццатая калона ПВК «Вагнер». Як паведаміў маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн», у ёй налічваецца больш за 80 машын, бронеаўтамабілі, бензавозы, КамАЗы, фуры, некалькі тралаў ды грузавік з маніпулятарам.

Сітуацыю каментуе ваенны эксперт, сузаснавальнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Андрэй Кушняроў:

-На дадзены момант прыкладана каля 5 – 6 тысяч чалавек. Гэта вельмі і вельмі шмат. Асабліва, калі частка гэтых людзей мае вайсковы досвед. Колькасць арміі Беларусі – гэта каля 45 – 50 тысяч чалавек. У выпадку нейкіх узброеных канфліктаў паміж “вагнераўцамі” і беларусамі – гэта вельмі сур’ёзны выклік будзе для арміі Беларусі. Калі ў кароткатэрміновай перспектыве, цягам тыдня, то могуць Менск узяць. Кароткая аперацыя па замене Лукашэнкі на кагосьці іншага з боку “Вагнера” магчымая.

Акрамя павелічэння асабістага складу, найміты з ПВК «Вагнер» заняліся і ідэалагічнай работай у Беларусі. Так днямі яны  сустрэліся з дзецьмі з беларускага вайскова-патрыятычнага клуба «Рысь». Байцы ПВК «Вагнер» вучылі дзяцей рабіць «джамба» — апазнавальны знак наймітаў: вялікі палец і мезенец паднятыя ўверх, а астатнія пальцы сціснутыя ў кулак.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Андрэя Кушнярова