Андрэй Кушняроў: Лукашэнка асмялеў пасля Кітая
Лукашэнка ўпершыню пракаментаваў дыверсію ў Мачулішчах і назваў вінаватым «расейца, падрыхтаванага Службай бяспекі Украіны і кіраўніцтвам амерыканскага ЦРУ».
Версію Лукашэнкі ацаніў ваенны эксперт, сузаснавальнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Андрэй Кушняроў:
– Па-першае, ён нядаўна з’ездзіў у Кітай і заручыўся пэўнай падтрымкай з боку Сі і адчуў сябе крыху смялей, свабодней і робіць такія больш адкрытыя заявы. Замаўчаць інцыдэнт не атрымалася, з’явілася некалькі відэазапісаў гэтых дронаў, якія садзяцца на самалёт. Што б там не было, Лукашэнка нявыгадна наяўнасць унутры краіны нейкіх партызанаў. Гэта значыць, што ён не кантралюе сітуацыю. Трэба тэрмінова сказаць, што гэта не нашы, а нейкія там украінцы, амерыканцы, хто заўгодна.
Па словах Андрэяй Кушнярова, атака расейскага самалёта на аэрадроме ў Мачулішчах дасягнула асноўнай мэты: паказала кіраўніцтву расейскай арміі небяспеку размяшчэння такой тэхнікі ў Беларусі. І адпаведна прымусіла рэжым Лукашэнкі стварыць камбінаваную версію мажлівага віноўніка падзей з улікам мажлівай адказнасці Захаду, Расеі і Украіны.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Андрэя Кушнярова