Андрэй Кушняроў: Палітвязень Пачобут – гарантыя заўсёднага дыялогу з Захадам для Лукашэнкі



МЗС Польшчы станоўча адазвалася аб нядаўнім вызваленні і зняцці абвінавачванняў з Анжалікі Борыс, ды назвала вызваленне Анджэя Пачобута прыярытэтам.

Андрэй Кушняроў

Ці дапаможа тут абяцанае ўзамен для рэжыму Лукашэнкі адкрыццё памежнага пераходу ў Баброўніках разважае ваенны эксперт, сузаснавальнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Андрэй Кушняроў:

Для таго, каб нешта прасіць, трэба адпаведна ў абмен нешта прапанаваць. Нават сам факт перамоваў пра абмен і калі перамаўляцца будуць на даволі высокім узроўні – гэта ўжо для Лукашэнкі нейкі плюсік. Ужо значыць “ігра стоіла свеч”. Польшчы гэта чарговы выклік паказаць, што больш каштоўна. Лукашэнку патрэбны не столькі пераход, гандаль паміж краінамі, любыя паездкі грамадзянаў туды-сюды выгадныя, прыток валюты. Але што яшчэ выгадна Лукашэнку – гэта сама дынаміка на гандаль, на пачатак дыялогу.

Вядома, што Польшча не пакідае спробаў вызваліць Анджэя Пачобута. Прынамсі, само вызваленне Анжалікі Борыс было названае ў заяве Міністэрства замежных спраў Польшчы як  «сігнал змены стаўлення ўладаў у Менску да палякаў у Беларусі і гатовасці да канструктыўнага дыялогу па двухбаковых пытаннях».

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Анджэй Пачобут Фота: БелТА

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Андрэя Кушнярова