Кушняроў: Размяшчэннем танкаў ля Беларусі Польшча фармуе расклад сілаў у рэгіёне на 10 год наперад
Польшча разгарнула ў пасёлку Чартаева (Сямятыцкі павет) недалёка ад беларускай мяжы і горада Берасце новы танкавы батальён у складзе 1-й пяхотнай дывізіі.
Сітуацыю каментуе ваенны эксперт, сузаснавальнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Андрэй Кушняроў:
-Зараз гаворым пра адну дывізію, а Польшча насамрэч заяўляе пра фармаванне дзвюх дывізій. І фармаванне адной дывізіі – гэта ў сучасных рэаліях даволі доўгі працэс цягам 10 гадоў. То бок, гэта працэс з 2023 па 2033 год. Сур’ёзнае павелічэнне арміі – гэта не пытанне нейкай маментальнай павесткі, незалежна ад таго, хто ва ўладзе ў Польшчы, незалежна ад таго, якія ў суседзяў адбываюцца падзеі.
Вядома, што 12-га лістапада ў Чартаеве Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак прывітаў перадыслакаваны танкавы батальён і заявіў пра неабходнасць «супрацьстаяння пагрозам аднаўлення Расейскай імперыі».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Андрэя Кушнярова і з адкрытых крыніц