Андрэй Пачобут: Гульня з Захадам працягваецца
Вядомы беларускі і польскі журналіст Андрэй Пачобут распавёў, чаму закрылі “справу патрыётаў”.
Андрэй Пачобут: На маю думку, прычына закрыцця справы ў тым, што працягваецца гульня з Захадам. З’яўленне палітзняволеных – гэта, відаць, тая чырвоная рыса, перайсці якую беларускія ўлады, якія зацікаўлены ў дыялогу з Еўропай, не рызыкуюць.
РР: Ці варта фігурантам справы падаваць сустрэчны іск, каб паспрабаваць атрымаць маральную і матэрыяльную кампенсацыю за час, які хлопцы правялі ў ізалятары? Ці можна тут дамагчыся нейкай справядлівасці?
Андрэй Пачобут: Кампенсацыя і іскі – гэта справа кожнага. А ўвогуле, трэба дачакацца афіцыйнага дакумента і паглядзець, як сфармуляваны прычыны закрыцця справы. Тады, напэўна, можна будзе рабіць нейкія высновы. А што датычыцца справядлівасці, то калі справа палітычная, тут ніколі ніякай справядлівасці ў беларускіх судах не знойдзеце.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
