Андрэй Пачобут: Лукашэнка пачынае какетнічаць з Захадам
Прадстаўнікі беларускага грамадства працягваюць каментаваць сітуацыю з вызваленнем шасцёх палітычных зняволеных.
Па словах гарадзенскага журналіста і былога палітвязня Андрэя Пачобута, нечаканае вызваленне палітычных зняволеных – гэта гандаль з Захадам:
– Вельмі сур’ёзны крызіс беларускай таго, што называецца луканоміка – эканоміка створаная Лукашэнкам. Дзяржава патрабуе наяўных грошай, гэтыя грошы яна раней атрымлівала з Расеі. Цяпер, пасля Крыма, пасля канфлікту з Захадам, сітуацыя Расеі значна пагоршылася, эканамічна Расея не ў стане падтрымліваць ужо на тым самым узроўні Беларусь, што раней. У гэтых умовах Лукашэнка, натуральна, звяртаецца да Захаду. Першы раз за 21 год яго кіравання меркаванне Захаду пачынае быць для яго важным, істотным. Ён пачынае какетнічаць з Захадам.
Як адзначае Андрэй Пачобут, любыя сацыяльныя выбухі, якія могуць быць падчас выбараў, будуць жорстка душыцца праваахоўнымі органамі, каб паказаць “моцны кулак”.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня