Андрэй Пачобут: Падзеі ва Украіне паказалі, што ёсць сцэнар, калі праліваецца кроў



Да апошніх падзей ва Украіне было перакананне, што адбываюцца мірныя, спакойныя, каляровыя рэвалюцыі: калі ўлада фальсіфікуе выбары, пасля сотні тысяч людзей выходзяць на вуліцы, і ўлада адступае.

DSC090101-1024x576

“Але падзеі ва Украіне паказалі, што ёсць і іншы сцэнар, калі праліваецца кроў. На сёння ніводзін з лідараў беларускай апазіцыі не даў адказу, што рабіць у час чарговых прэзідэнцкіх выбараў”, – кажа гарадзенскі журналіст, карэспандэнт Газэты Выборчай, Андрэй Пачобут:

– На сёння можна засяродзіцца на адзіным кандыдаце ці на некалькіх кандыдатах. Але гэта на сённяшні дзень з’яўляецца другасным. Першаснае пытанне – як? Пра Плошчу? Праз Майдан? Ці згоднае беларускае грамадства сёння на такі сцэнар? Ці будуць папулярныя такія лозунгі? Пасля 2010 года? Пасля таго, як ва Украіне столькі людзей загінула.

Таксама Андрэй Пачобут лічыць, што падзеі ва Украіне напалохалі грамадства, незалежна ад таго, каму чалавек сімпатызуе. “Ніхто ня хоча, каб нешта падобнае адбывалася ў Беларусі”.

Вельмі істотны момант, на думку журналіста, гэта тое, што Майданам не кіравала апазіцыя, а гэта быў голас менавіта грамадства. Гэты прыклад, а таксама прыклад падзей у Малдове, паказваюць, што калі грамадства хоча – яно можа перамагчы.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя