Андрэй Паротнікаў пра вучэбна-баявыя цэнтры РФ
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў праект пагаднення пра стварэнне сумесных беларуска-расейскіх вучэбна-баявых цэнтраў баявой падрыхтоўкі.
Пра магчымыя наступствы распавядае кіраўнік аналітычнага праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў:
– Статус сумесных вучэбна-баявых цэнтраў будзе значна вышэйшы за тое, што было раней. Наўрад ці можам казаць пра стварэнне вайсковых базаў, але такіх гібрыдных базаў пад выглядам вучэбна-баявых цэнтраў. Магчыма іх прававы статус будзе набліжаны да прававога статусу, які маюць два расейскіх вайсковых аб’екты на тэрыторыі Беларусі: станцыя ранняга папярэджання ў Ганцавічах і вузел сувязі вайскова-марскога флоту расейскага ў Вілейцы.
Пакуль праект застаецца праектам, але варта згадаць, што пад выглядам стварэння такіх сумесных навучальны цэнтраў у Беларусь перад пачаткам вайны зайшлі расейскія ракетныя комплексы Іскандэр, якія наносілі ўдары па тэрыторыі Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя