Андрэй Парубій: Сітуацыя ва Украіне – гэта глабальны канфлікт



Першы намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій выступіў на форуме “Усходняга партнёрства “ у Варшаве, дзе прадстаўнікі краін-удзельніц абмеркавалі сённяшнюю небяспечную сітуацыю, якая пануе ў рэгіёне.

 

Украінскі палітык  заклікаў краіны “Усходняга партнёрства” і Заходняй Еўропы быць салідарнымі ў адказе на мілітарную агрэсію на ўкраінскія тэрыторыі.

Кажа Андрэй Парубій:

– Тая сітуацыя, якая ёсць ва Украіне, гэта не проста расейска-украінскі канфлікт. Гэта глабальны канфлікт, і Пуцін кінуў выклік усяму сусветнаму пардку бяспекі. І адказ мы таксама мусім даваць разам. Я лічу, што на сёння галоўная задача для Еўропы – спыніць Пуціна праз санкцыі, праз адказ на інфармацыйную вайну, праз эканамічную незалежнасць, праз барацьбу з эканамічнай карупцыяй, якую Пуцін, на жаль, выкарыстоўвае у Еўропе.  

Андрэй Парубій быў  камендантам Самаабароны Майдану і фактычным кіраўніком намётавага гарадка. У снежні гэтага года яго выбралі на пасаду намесніка старшыні Вярхоўнай Рады Украіны.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота kievsmi.net