Андрэй Раўкоў: Былі спробы сарваць „Захад-2017”
Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў заявіў аб тым, што былі спробы сарваць беларуска-расейскія сумесныя стратэгічныя вучэнні „Захад-2017”.
„Гэты экзамен наша рэспубліка, Узброеныя сілы Беларусі вытрымалі годна, нягледзячы на беспрэцэдэнтны па напале супраціў — аж да спробаў сарваць вучэнне, унесці раскол у беларуска-расейскія адносіны, супрацьпаставіць Беларусь краінам Захаду, — цытуе Раўкова „Беларуская ваенная газета”. — Гэтыя спробы сарваныя. Сарваныя шмат у чым дзякуючы эфектыўнай сістэме арганізацыі нацыянальнай бяспекі, у тым ліку інфармацыйнага забеспячэння. Ацэнку вучэнню даў кіраўнік дзяржавы, гэтая ацэнка высокая”.
„Вучэнне праведзена на высокім арганізацыйным узроўні. Спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі сарваныя. Вучэнне суправаджалася падтрымкай беларускай грамадскасцю мерапрыемстваў па арганізацыі ваеннай бяспекі дзяржавы, — сказаў Раўкоў. — Само вучэнне і яго інфармацыйнае суправаджэнне дазволіла адначасова максімальна раскрыць падаплёку, прычыны беспрэцэдэнтных дэмаршаў супраць Рэспублікі Беларусь, паказаць сапраўдную карціну наяўнага становішча на Еўрапейскім кантыненце, у тым ліку вакол нашай краіны”. БелаПАН