Андрэй Шарэнда: Неабхода быць гатовымі да зменаў



Працу з людзьмі, якія пакінулі свае подпісы ў падтрымку кандыдата ад грамадскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Паліны Шарэнда-Панасюк працягнуць у Берасці.

Шэраг людзей не толькі з задавальненнем паатрымоўвалі патэнцыйнага народнага абранніка, але і пакідалі свае кантакты, каб удзельнічаць у агітацыйнай кампаніі і далей дапамагаць, распавёў кіраўнік выбарчага штаба Андрэй Шарэнда:

– Недзе каля 20-30 чалавек пакінулі свае кантакты, каб дапамагаць далей. Таксама ў нас створана база тых, хто хоча пераменаў. Гэта не толькі паўтары тысячы людзей, але і шамт тых, хто збіраў подпісы ў нашай кампаніі. Хачу ўсім сказаць дзякуй усім, хто дапамагаў у зборы подпісаў і падпісаўся за перамены.

Нельга мірыцца з той сітуацыяй, якая ёсць у краіне, хопіць 25-ці год дыктатуры, неабходна быць гатовымі да зменаў, дадаў Андрэй Шарэнда.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце