Андрэй Стрыжак: Ліквідацыя “Бацькаўшчыны” не спыніць актыўнасць дыяспар



Ліквідацыя афіцыйнага статуса ЗБС “Бацькаўшчына” не спыніць актыўнасць дыяспар.

Так мяркуе сузаснавальнік кампаній BY_help і BYSOL Андрэй Стрыжак:

– Калі стала зразумела рэжыму, што ён будзе ізалявацца ў накірунку заходніх дыяспар, то ўлады пачалі вынішчаць усё, што толькі могуць. У тым ліку і ЗБС “Бацькаўшчына” трапіла пад гэтую агульную раздачу. Я б не сказаў, што гэта накат толькі менавіта на дыяспару. Гэтая ліквідацыя зробленая ў межах ліквідацыі ўсёй грамадзянскай супольнасці Беларусі. “Бацькаўшчына” – гэта профільная арганізацыя, знішчэнне якой па вялікім рахунку ні на што не паўздзейнічае. Бо яна ўсё роўна будзе аб’ядноўваць і працаваць з дыяспарамі па ўсім свеце.

У жніўні 2021 года Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да ЗБС “Бацькаўшчыны”, якую вінавацілі ў “закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь”. 24 верасня Вярхоўны суд спыніў існаванне арганізацыі, гісторыя якой пачалася ў 1990-м годзе.

Беларускае Радыё Рацыя