Андрэй Суздальцаў: Крэмль грошай пакуль не дасць



Палітолаг Андрэй Суздальцаў распавядае пра тое, ці варта беларускім уладам у бліжэйшы час спадзявацца на расейскую фінансавую дапамогу.

5c3f406e6f2d496ce6666272f974e617

Андрэй Суздальцаў: На нядаўняй канферэнцыі ў Маскве пад назвай “БелаРускі дыялог” абмяркоўвалі гэтае пытанне і прагучала меркаванне, што Крэмль пакуль не дасць грошай. Тут ёсць і фінансавыя чыннікі, і палітычныя. Мы бачым, што сустрэча кіраўнікоў Расеі і Беларусі ў Сочы таксама была даволі няпростая, хоць беларускі бок затым і заяўляў пра нейкую расейскую падтрымку. Праўда, Масква пра гэта афіцыйна нічога не казала і ціха прамаўчала.

РР: Адным словам, беларускім уладам у першую чаргу трэба спадзявацца на крэдыт Міжнароднага валютнага фонду?

Андрэй Суздальцаў: Тут трэба разумець, што, калі МВФ і дасць грошы, ўсе яны пойдуць на тое, каб аддаць сёлета пазыкі. Ды і гэтых не хопіць. Так што на Расею ў Лукашэнкі застаюцца вялікія спадзяванні па-ранейшаму. Але, па маіх звестках, Крэмль даваць крэдыт пакуль не плануе.

РР: Няўжо Масква пакіне без грошай свайго бліжэйшага саюзніка?

Андрэй Суздальцаў: А вось тут пытанне: ці саюзнік? У Расеі ёсць такія настроі, і ёсць меркаванні, што беларуская ўлада апошнім часам займае антырасейскую пазіцыю. Некаторыя нават кажуць, што беларускі кіраўнік усё больш стаў нагадваць Януковіча. Расея дала таму крэдыт – і што далей? Не вярнуў —і не верне.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя