Андрэй Суздальцаў: Лукашэнка не сыдзе да апошняга беларуса



Расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі.

Ён лічыць, што Аляксандр Лукашэнка „не зрабіў ніводнага кроку ў бок Расеі” і не выканаў абяцанага. „Ён зноў гуляе і ўсіх ашуквае: і Захад, і Расею”, — кажа Суздальцаў:

– Лукашэнка не сыдзе. Ён не сыдзе да апошняга беларуса. Мы павінны зразумець, што ён бамбіць будзе Менск, ён будзе біцца за сваю ўладу да апошняга грамадзяніна краіны, не шкадуючы ні дзяцей, ні мацярок. Ён жа нездарма сказаў калісьці «народзец». Беларусы для яго чужыя. Вы ж разумееце, што ў ім няма ні каплі беларускай крыві. Гэта такі збег абставінаў.

Суздальцаў перакананы, што пратэсты ў Беларусі працягнуцца і зімой, і сітуацыя можа дайсці да „грамадзянскай вайны”. Палітолаг лічыць, што Лукашэнка ва ўладзе — гэта будзе „гарантаваны кашмар для Масквы”. Бо беларускі кіраўнік, на яго погляд, паспрабуе ўцягнуць Расею ў барацьбу з пратэстамі.

Беларускае Радыё Рацыя