Андрэй Толчын: Гомель, адзіны з беларускіх гарадоў, не падтрымаў ГКЧП
Гомель быў адзіным з абласных цэнтраў і буйных гарадоў Беларусі, які не падтрымаў жнівеньскі путч 1991-га. На пасяджэнні Гомельскага гарсавета дэпутаты на чале з мэрам Святланай Гальдадэ прынялі рашэнне, што на тэрыторыі Гомельскай вобласці не дзейнічаюць рашэнні ГКЧП. Тагачасны дэпутат Андрэй Толчын узгадвае, што абласны савет хацеў адмяніць іх рашэнне.
– Копію свайго рашэння накіравалі ў Гомельскі абласны савет, які паспрабаваў, хоць і не меў на гэта паўнамоцтваў па законе, адмяніць нашае рашэнне. Але Гомельскі гарадскі савет, а ён тады быў дэмакратычны, з абласных цэнтраў і буйных гарадоў, гэта быў адзіны горад, які не падтрымаў ГКЧП ніякім чынам. Таму, калі нават было потым пасяджэнне ў Вярхоўным савеце і ішлі разбіральніцтвы, як беларусы падтрымалі ГКЧП, быццам бы тады Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч копію нашага рашэння і сказаў, вось Гомельскі гарадскі савет не падтрымаў.
ГКЧП – дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы – у жніўні 1991 года спрабаваў змяніць уладу і змясціць з пасады тагачаснага кіраўніка СССР Міхаіла Гарбачова. Прыхільнікі ГКЧП выступалі супраць Перабудовы. Падзеі, якія адбываліся з 18 па 21 жніўня 1991 года, атрымалі назву жнівеньскі путч.
Беларускае Радыё Рацыя