Андрэй Вардамацкі: Толькі каля 25% беларусаў прагаласавала за змены ў Канстытуцыі



Падчас анлайн-прэзентацыі Беларускага Моладзевага Хаба ў Варшаве былі прадстаўлены вынікі сацыялагічнага даследавання «Што беларусы думаюць пра геапалітыку і новую Канстытуцыю?».

Галоўныя высновы апытання ў супрацьвагу дадзеным Цэнтральнай выбарчай камісіі прадставіў доктар сацыялагічных навук Андрэй Вардамацкі:

Узровень мяркуемай яўкі знаходзіўся недзе на ўзроўні 50%. Афіцыйныя лічбы яўкі – 78,6 %. Розніца паміж афіцыйна заяўленымі вынікамі і атрыманымі падчас перадрэферэндумага апытання – 20%. Афіцыйна абвешчаныя вынікі ЦВК выбараў – 65% за змену. Лічба тых, што прагаласаваў «за» па выніках апытання знаходзіцца ў раёне 25%.

Па словах Андрэя Вардамацкага, такія разыходжанні ў афіцыйных дадзеных па рэферэндуме і незалежным апытанні грамадзян Беларусі адлюстроўвае маштаб адміністрацыйнага апарату рэжыму ў фальсіфікацыі дадзеных. Акрамя таго, большасць апытаных беларусаў не лічылі, што змены Канстытуцыі выправяць крызіс у беларускім грамадстве.

Беларускае Радыё Рацыя