Андрэй Ягораў пра масавыя вобшукі ў сяброў КР
28 лістапада ў Беларусі адбыліся ператрусы ў больш чым ста чалавек, якія маюць дачыненне да Каардынацыйнай Рады.

Кіраўнік Рады Андрэй Ягораў назваў гэта яўным парушэннем асноўных правоў чалавека і дэмакратычных свабод у Беларусі і назваў асноўную прычыну затрыманняў:
– Я думаю, што пераслед сябраў Каардынацыйнай Рады звязаны выключна з тым, што Каардынацыйная Рада накіравана на правядзенне дэмакратычных выбараў у Каардынацыйную Раду. Рэжым напружана гэта ўспрымае, бо разумее, што гэта стварае відавочную альтэрнатыву для беларусаў і падрывае давер да так званых выбараў у Беларусі. Мне падаецца ў прапагандысцкіх матэрыялах так пра гэта і пішуць.
Таксама кіраўнік Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў заклікаў усіх грамадзян у Беларусі ставіць у прыярытэт сваю бяспеку, а міжнародную супольнасць – падтрымаць Каардынацыйную раду ў барацьбе за аднаўленне дэмакратыі ў Беларусі і ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя
