Андрэй Ягораў: Улады ў Беларусі адчуваюць сябе вельмі нервова і нестабільна



Госць Радыё Рацыя – спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў.

РР: Будзем размаўляць пра падзеі, якія звязаныя з Каардынацыйнай радай, і якія адбываюцца вакол Каардынацыйнай рады. Сапраўды падзеяў шмат апошнім часам. Рыхтуюцца выбары ў Каардынацыйную раду, і ўсё часцей гучаць каментары, што навошта нам тая Каардынацыйная рада? І крымінальныя справы, якія пачаліся ў Беларусі. Ці не сведчыць гэта, што Каардынацыйная рада вельмі важны орган.

Андрэй Ягораў: Каардынацыйная рада — гэта вельмі важны орган, таму што ён стварае легітымную альтэрнатыву для так званых уладаў, якія існуюць сёння ў Беларусі. І само існаванне Каардынацыйнай рады іх вельмі турбуе і непакоіць. Акрамя таго, выбары ў Каардынацыйную раду — гэта сапраўдныя дэмакратычныя выбары, якія мы можам арганізаваць. І тое, што ўлады робяць са сваімі так званымі выбарамі, гэта паказвае вельмі негатыўную розніцу для іх. Тое, што можам арганізаваць мы, дэмакратычныя сілы, і тое, што могуць зрабіць яны, у сэнсе традыцыйных маніпуляцыяў і фальсіфікацыяў выбарчага працэсу. Відавочна дзе сапраўдныя выбары, куды можна выбірацца і быць абраным. Проста на гэтым кантрасце іх вельмі нервуе, таму ўлады пачынаюць сёння атакаваць Каардынацыйную раду і яе сябраў. Я думаю, іх асноўная задача — сарваць выбары ў Каардынацыйную раду, не даць беларусам правесці сапраўдныя дэмакратычныя выбары.

РР: Я сваім суразмоўцам часта задаю, мне здаецца, вельмі простае пытанне, але вельмі лагічнае: калі паглядзім на гэтую сітуацыю, яны распрацавалі цэлую спецаперацыю, яны патрацілі на гэта вельмі шмат грошай. Для чаго столькі высілкаў? Для таго, каб напалохаць людзей, якія за мяжой робяць альтэрнатыўныя выбары? Хоць заяўлялася, што Аляксандр Лукашэнка перамог, што яго падтрымлівае ўся грамадскасць. І гэта трохі нелагічна, калі ты нічога не баішся, то навошта праводзіць такія аперацыі.

Андрэй Ягораў: Яны адчуваюць сябе вельмі нервова і нестабільна. Сітуацыя ў Беларусі пра гэта сведчыць. Здаецца, апошнім часам гэта самая буйная спецаперацыя. Гэта чарговы раз сведчыць, што яны не ўпэўненыя. Існаванне альтэрнатыўных дэмакратычных органаў протаўлады — гэта іх турбуе, непакоіць і раздражняе. Гэта надае ім яшчэ большай няўпэўненасці ў кантролі над сітуацыяй. Я думаю, калі выбары ў Каардынацыйную раду будуць паспяховыя, то гэта яшчэ больш будзе падрываць іхнюю ўпэўненасць.

Цалкам размова:

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя