Андрэйчанка: Мы павінны пашыраць супрацоўніцтва з ПАРЕ



Рэалізацыя Беларуссю часткі рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, якія былі дадзеныя паводле вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2015 года, можа забяспечыць магчымасць празрыстага назірання за выбарамі, – заявіла кіраўнік папярэдняй місіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па назіранні за парламенцкімі выбарамі Гізела Вурм 9 жніўня на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам.

Азнаямленчы візіт у Беларусь місіі ПАРЕ праходзіць 9-10 жніўня. У склад місіі ўваходзяць прадстаўнікі Нарвегіі, Чарнагорыі, Арменіі, Францыі, Польшчы і Італіі, у прыватнасці спецдакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні.

Уладзімір Андрэйчанка запэўніў назіральнікаў, што беларускі парламент гатовы аказаць ім максімальнае садзейнічанне.

– Я лічу, што мы, канешне, павінны паглыбляць нашае супрацоўніцтва з Парламенцкай Асамблеяй Рады Еўропы. Думаю, што беларускія дэпутаты павінны больш актыўна далучацца да рэалізацыі бягучых сацыяльных праграм ПАРЕ.

У назіральнікаў ПАРЕ ў межах візіту таксама запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам Цэнтрвыбаркама, Белтэлерадыёкампаніі, прадстаўнікамі СМІ, грамадзянскай супольнасці і дыпламатамі.

Паводле belapan.by