Андрэя Бандарэнку пераводзяць у магілёўскую турму?
Зняволенага праваабаронцу Андрэя Бандарэнку могуць адправіць з калоніі ў турму. Пра гэта вязень шклоўскай калоніі паведаміў свайму бацьку Валеру Бандарэнку ў лісце з памяшкання камернага тыпу, куды яго змясцілі за парушэнні, якія ён лічыць штучна створанымі.
Андрэй Бандарэнка пакараны за хуліганства, аднак на волі шэраг праваабаронцаў, палітыкаў і былых палітвязняў прынялі рашэнне звярнуцца да праваабаронцаў свету з заклікам прызнаць яго палітвязнем на той падставе, што ўлады Беларусі кінулі яго ў вязніцу з палітычных прычын. Бандарэнка ачольваў арганізацыю «Платформа», якая займаецца абаронай правоў зняволеных, паведамляе радыё «Свабода».
Фота svaboda.org
