Анджэй Дуда: ЕЗ і НАТО павінны дапамагчы Украіне вярнуць Крым



“Галоўная мэта, да якой павінны імкнуцца і Еўразвяз, і НАТО, – гэта вяртанне Украіне статусу незалежнай дзяржавы. А гэта значыць, што Расея павінна пакінуць захопленыя ўкраінскія тэрыторыі разам з Крымам”, – сказаў нашаму радыё кандыдат на пасаду прэзідэнта ад партыі “Права і справядлівасць” Анджэй Дуда. Ён лічыць, што Польшча павінна быць таксама суаўтарам еўрапейскай палітыкі ў дачынанні да ўсходніх суседзяў:

 Трэба захаваць дзяржаўныя межы, што азначае вяртанне Украіне “вырваных” расейцамі тэрыторый, уключаючы Крым. Гэта павінна быць першай мэтай. Атрымаецца дасягуць гэтага ці не – я лічу, што тут многае залежыць ад таго, як будзе паводзіць сябе польская дыпламатыя, польская ўлада. Пра гэта трэба гаварыць у Еўропе. Але перадусім мы павінны быць актыўныя, асабліва на ўсходзе Еўропы.

Кандыдат ад “Права і справядлівасці” Анджэй Дуда цягам выходных сустракаецца з жыхарамі Падляшскага ваяводства ў 13 паветах, у тым ліку ў нядзелю ў Бельску Падляшскім. Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы пройдуць у сярэдзіне траўня. Анджэй Дуда – галоўны супернік у прэзідэнцкай гонцы цяперашняга прэзідэнта Браніслава Камароўскага.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота hvylya.net