Анджэй Дуда і Матэвуш Маравецкі зрабілі заявы (абноўлена)
НАТА знаходзіцца ў стане гатоўнасці. У Польшчы ўзмоцнена баявая гатоўнасць Узброеных сіл, некаторых падраздзяленняў, у тым ліку сістэмы супрацьпаветранай абароны, знішчальнікі паднятыя ў паветра. Гэта першая рэакцыя на падзенне ракеты на польскай тэрыторыі, у выніку чаго загінулі дзве асобы. Пацвярджаецца, што ракета была расейскай вытворчасці. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда позна вечарам аўторка на прэс-канферэнцыі адзначыў: „Хачу вас запэўніць, што мы дзейнічаем вельмі спакойна, вельмі ўзважана, ніякіх паспешлівых рашэнняў не прымаем”.
– Хачу запэўніць, што НАТА знаходзіцца ў стане гатоўнасці. Мы ўзмоцнілі гатоўнасць польскіх узброеных сіл. Таксама баевую гатоўнасць нашай паветранай абароны. Нашы самалёты ў польскім небе, яны падтрымліваюцца самалётамі саюзнікаў. Працуем спакойна. Перадусім хачу ўсіх запэўніць, што робім мы ўсё вельмі спакойна, вельмі разважліва, не прынята няікіх паспешлівых рашэнняў. Таму прашу, каб усе былі спакойны. Польскія жаўнеры на месцы. Падтрымка саюзнікаў у нас ёсць.
Прэзідэнт Дуда адзначыў, што “нічога не ўказвае на тое, што падобныя інцыдэнты будуць адбывацца ў далейшым”. Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала ўначы пасла Расеі Сяргея Андрэева. Яму заяўлена патрабаванне даць падрабязныя тлумачэнні па інцыдэнту.
***
У вёсцы Пшэводаў Грубешоўскага павета Люблінскага ваяводства ўпала ракета расейскай вытворчасці, у выніку чаго загінулі два грамадзяніны Рэспублікі Польшча, – паведаміў прэс-сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна.
Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі па ўзгадненні з прэзідэнтам Анджэем Дудам, вечарам аўторка склікаў тэрміновае пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны ў сувязі з крызіснай сітуацыяй. Таксама прайшло надзвычайнае пасяджэнне польскага ўрада. Пасля заканчэння пасяджэння польскага ўрада ў сувязі з падзеннем расейскіх ракет на тэрыторыі Польшчы з чалавечымі ахвярамі ўлады гэтай краіны зрабілі некалькі заяў і правялі шэраг размоў ды кансультацый. Кажа прэзідэнт Анджэй Дуда:
– Паінфармавалі генеральнага сакратара НАТА, а таксама прэзідэнта ЗША Джо Байдана, прэм’ера Велікабрытаніі і канцлера Германіі. Нашая абмасада будзе ўдзельнічаць у паседжанні рады НАТО, якое адудзецца ў галоўнай штаб-кватэры альянсу. Згодна з планам, гэтае паседжанне было запланавана раней. Адбудуцца кансультацыі з саюзнікамі.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі заклікае жыхароў Польшчы не панікаваць і захоўваць спакой:
– Маем на ўвазе, што хаос – ёсць бронь, якой карыстаецца Расея. Маніпуляцыя, дезінфармацыя – гэта тая бронь, якую Масква выкарыстоўвае ужо на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў, асабліва ў апошнія гады. Не можам мы паддацца ўсім гэтым маніпуляцыям, фэйкнавінам, будем мы разважнымі і слухаць камунікаты, якія паходзяць з правераных крыніц, слухаем камунікаты, якія паходзяць ад ураду і ад саюзнікаў.
У польскім урадзе папрасілі не пашыраць непацверджаныя звесткі і паабяцалі паведамляць інфармацыю, якая мае быць даступнай для публічнасці. Таксама ўлады Польшчы павысілі баяздольнасць некаторых вайсковых часцей.
Беларускае Радыё Рацыя