Анджэй Дуда пачаў прэзідэнцкую выбарчую кампанію
Кандыдат ад кансерватыўнай партыі „Права і справядлівасць” (Prawo i Sprawiedliwość, PiS), цяперашні прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 15 лютага пачаў выбарчую кампанію.
фота Fotorzepa, Jakub Czermiński
На з’ездзе партыі ў выставачнай залі Expo ў Варшаве быў дадзены старт кампаніі па абранні Анджэя Дуды прэзідэнтам Польшчы на другі тэрмін. Раней у горадзе Любартуў на сустрэчы з гараджанамі Дуда афіцыйна заявіў пра свой намер зноў балатавацца.
Цягам мерапрыемства, акрамя Дуды, выступілі прэм’ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі і старшыня PiS Яраслаў Качыньскі.
Напомнім, што чарговыя выбары прэзідэнта Польшчы адбудуцца 10 траўня 2020 года. На прэзідэнцкі пост пакуль прэтэндуюць 6 кандыдатаў.