Анджэй Дуда падасць у адстаўку?



Кіруючая ў Польшчы партыя Права і справядлівасць разглядае магчымасць адстаўкі прэзідэнта Анджэя Дуды.

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-партал Onet.pl, са спасылкай на тры незалежныя крыніцы. Калі б гэта сапраўды адбылося, то прэзідэнцкія выбары ў Польшчы адбыліся ў палове ліпеня. Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца ў бліжэйшую нядзелю, 10 траўня, карэспандэнцыйна.

З гэтым варыянтам не згодная апазіцыя. У вышэйшай палаце польскага парламента – Сенаце надалей не прайшло галасаванне па законапраекце адносна карэспандэнцыйнага галасавання. Апазіцыйныя сенатары, якія маюць большасць у палаце, да апошняга прадугледжанага законам моманту, адцягваюць галасаванне па прапанаваных ПіС-ам папраўках у выбарчае заканадаўства. Пасля за законапраект мае прагаласаваць Сойм.

Як паведаміў радыё RMF.FM Яраслаў Говін, які нядаўна пакінуў кіруючую кааліцыю, Права і справядлівасць не збярэ патрэбнай большасці галасоў, каб прагаласаваць за законапраект, які дазволіць карэспандэнцыйна правесці прэзідэнцкія выбары 10 траўня.

Як паведамляюць польскія СМІ, калі б прэзідэнт Анджэй Дуда падасць у адстаўку, то яго абавязкі будзе выконваць маршалак польскага Сойму – Эльжбета Вітэк. Яна абвесціць новы тэрмін прэзідэнцкіх выбараў, які паводле закона прыпаў бы на палову ліпеня. Пасля магчымай адстаўкі прэзідэнт Анджэй Дуда надалей мог бы ўдзельнічаць у выбарах.

Пытанне прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы, якія прызначаныя на 10-га траўня, надалей застаецца на этапе непрынятых парламентам паправак у выбарчы законапраект.

Супраць правядзення прэзідэнцкіх выбараў карэспандэнцыйна 10-га траўня ў Польшчы выказаўся старшыня Польскай выбарчай камісіі – Сільвестр Марціняк. Ён адзначыў, што тэхнічна немагчыма ў такі кароткі час адпаведна падрыхтаваць правядзенне галасавання.

СМІ паведамлялі, што на скліканай на раніцу прэс-канферэнцыі Анджэй Дуда паведаміць пра сваю адстаўку, але гэтага не адбылося.

Беларускае Радыё Рацыя