Анджэй Дуда правёў тэлефонныя размовы з прэзідэнтамі Францыі і Літвы
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, паведамляе polskieradio24.pl. Яны абмеркавалі сітуацыю на ўсходняй мяжы Еўразвяза. Прэзідэнт Польшчы заявіў, што краіна будзе цвёрда ахоўваць мяжу Польшчы і Еўразвяза. Анджэй Дуда і Эмануэль Макрон таксама абмеркавалі розныя сцэнары дапамогі тым, хто апынуўся ў Беларусі.
Прэзідэнт Анджэй Дуда таксама пагутарыў з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Науседам. Ужо некалькі месяцаў Польшча і Літва, а таксама Латвія змагаюцца з напорам мігрантаў з Беларусі. Улады як гэтых краін, так і іншых краін ЕЗ згодныя з тым, што замежнікі выкарыстоўваюцца рэжымам Лукашэнкі для спробы дэстабілізаваць знешнія межы Еўрапейскага звяза.
Фота: prezydent.pl