Анджэй Дуда сустрэўся з прадстаўнікамі нацменшасцяў
“Шмат пакаленняў, нягледзячы на мову і веравызнанне, змагаліся за Рэч Паспалітую, за тое каб Польшча была свабоднай і незалежнай,” – сказаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Ён адзначыў, што сёння Польшча гарантуе бяспеку, спакой і магчымасць нармальнага жыцця.
Прэзідэнт Польшчы разам з першай лэдзі Агатай Корнгаўзер-Дудай (Agatą Kornhauser-Dudą) ў панядзелак прынялі ўдзел у навагодняй сустрэчы з прадстаўнікамі розных веравызнанняў ды нацыянальных і этнічных меншасцяў у Польшчы.
“Вялікім сімвалем супольнасці грамадзянаў Рэчы Паспалітай ёсць польскія ваенныя могілкі. (…) Там ёсць магілы і з лацінскімі, і праваслаўнымі надпісамі, і з паўмесяцам, і з зоркай Давіда – і гэтыя жаўнеры ляжаць побач адзін аднаго, так як і разам змагаліся,” – адзначыў Анджэй Дуда.
Паводле (KP/PAP)
Фота www.prezydent.pl
