Анджэй Дуда ўсклаў кветкі ў Велуні



З 1 верасня звязаныя і сумныя гістарычныя падзеі. У гэты дзень пачалася Другая сусветная вайна. «Вестэрплатэ – гэта сімвал гераізму польскага салдата, Велунь – сімвал нямецкага зверства», – сказаў прэзідэнт Анджэй Дуда, які прыняў удзел ва ўрачыстасцях у Велуні з нагоды 78-ай гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны.

Прэзідэнт Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да помніка ў гонар разбуранай сінагогі на вуліцы Сянкевіча ў Велуні. Ён адзначыў, што памяць пра тыя падзеі мае вялікае значэнне, што мы павінны ведаць і памятаць, хто быў ахвярай, а хто быў забойцам і агрэсарам.

Прэзідэнт Польшчы таксама выказаў надзею, што Другая сусветная вайна стала „ўрокам для ўсяго свету, да чаго прыводзіць нянавісць”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Krzysztof Sitkowski/KPRP