Анджэй Дуда: Вайна з тэрорам – наш агульны абавязак
Еўрапейскія палітыкі выказваюць салідарнасць і словы спачуванняў блізкім ахвяраў сённяшніх тэрактаў у Бруселі. У еўрапейскіх гарадах простыя людзі нясуць кветкі і запальваюць знічы перад будынкамі бельгійскіх амбасадаў.
У Варшаве словы спачуванняў выказаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда: «Я шакаваны інфармацыяй аб выбухах у Бруселі. Вайна з тэрорам наш агульны абавязак. Спачуванні сем’ям ахвяраў,» – сказаў прэзідэнт Польшчы.
– Мы мусім супольна бараніць нашыя еўрапейскія каштоўнасці, нашы культурныя асновы. Мы салідарныя з народам Бельгіі , як і ўсе жыхары Еўропы.
Словы спачуванняў і салідарнасці з Бельгійскім народам выказала таксама і прэм’ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла.
Сёння ў Варшаве адбылося экстранае паседжанне ўраду ў сувязі з тэрактамі ў Бруселі.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота argumentua.com