Анджэй Дуда з візітам у Бруселі (абноўлена)



Змены ў працы Канстытуцыйнага трыбуналу, а пазней змены ў законе “Аб СМІ”. Гэта выклікала вялікія дыскусіі ў Польшчы, а пазней і прыцягнула ўвагу Еўрапейскай камісіі, якая пачала ў дачыненні да Польшчы працэдуру абароны прававой дзяржавы. На першым этапе працэдуры гаворка ідзе пра ліставанне і дыялог.

Пра гэта сёння гаварылі ў Бруселі і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з кіраўніком Еўрапейскай рады Дональдам Тускам. Пасля палітыкі далі супольную прэс-канферэнцыю:

– Спадар прэзідэнт, я разумею, што часамі патрэбы прапаганды такія, што трэба моцна кагосьці ўдарыць, і сёння мы з’яўляемся сведкамі перабольшанай дыскусіі ў Варшаве і Бруселі. Найважнейшым сёння з’яўляецца тое, каб не паверыць прапагандзе, адрасую гэта ўсім бакам канфлікту, а казаць праўдзіва пра Польшчу і Еўропу.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адзначыў, што змена ўлады – гэта праява дэмакратычнасці дзяржавы, і менавіта гэта адбылося ў Польшчы:

– Тое, што ў Польшчы адбываецца такая вострая палітычная дыскусія таксама з’яўляецца доказам таго, што ў Польшчы дэмакратыя добра функцыянуе, што добра функцыянуе свабода слова, ёсць свабода выказвання, таму вы чуеце розныя галасы з усёй Польшчы.

Прыгадаем, што пасля мінулагодніх парламенцкіх выбараў у Польшчы прыйшла да ўлады партыя “Закон і справядлівасць”, якая мае абсалютную большасць галасоў у Парламенце і Сенаце. Акрамя таго, прэзідэнт Анджэй Дуда да нядаўняга часу таксама быў прадстаўніком менавіта гэтай партыі, якая раней доўгі час знаходзілася ў апазіцыі. Цяперашняя апазіцыя вінаваціць урад у парушэнні нормаў Кастытуцыі і законнасці ў дзяржаве.

* * *

Анджэй Дуда сустрэўся з Дональдам Тускам.

CY_cOgkWUAABJEp

CY_cOfmWsAE2mYX

Палітыкі абмяркуюць найважнейшыя праблемы ЕЗ, пра гэта паведаміла адміністрацыя польскага прэзідэнта.

Фота PLPermRepEU

* * *

Прэзідэнт Польшчы  Анджэй Дуда знаходзіцца з візітам ў Бруселі, паведамляе rp.pl.

Tusk

На 18 студзеня запланаваныя ягоныя сустрэчы з прадстаўнікамі ЕЗ і НАТА.

* * *

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 17 студзеня ўвечары выпраўляецца з візітам у Брусель.

0004IP8YPIFLQVAS-C116-F4

На парадку дня запланавана сустрэча з Дональдам Тускам. Абодва палітыкі абмяркуюць найважнейшыя праблемы Еўразвязу. Гэта іміграцыя, шэнгенская зона, “Nord Stream 2” і энергетычная палітыка, а таксама перамовы з Вялікабрытаніяй пра ўмовы яе сяброўства ў ЕЗ.

Анджэй Дуда сустрэнецца таксама з Генеральным сакратаром  Паўночнаатлантычнага альянсу і Галоўнакамандуючым сіл у Еўропе. Польскі прэзідэнт абмяркуе пытанне падрыхтоўкі да саміту НАТА ў Варшаве, на якім Польшча жадае атрымаць большыя, чым дагэтуль, гарантыі бяспекі альянсу.

Паводле tvn24.pl

Фота: Анджэй Іваньчук