Анджэй Дуда з візітам у Малдове



У Малдове прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся з прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду.

Тэмы размовы –  двухбаковыя адносіны і пытанні, звязаныя з падтрымкай Польшчай рэформаў у Малдове. Пленарныя перамовы дэлегацый абедзвюх краін запланаваны адразу пасля гэтай сустрэчы, пасля чаго адбудзецца прэс-канферэнцыя прэзідэнтаў.

У другой палове дня прэзідэнт Дуда сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Малдовы Наталляй Гаўрылітай.

А ў пятніцу Анджэй Дуда прыме ўдзел у святкаванні Дня незалежнасці Малдовы. Урачыстасці пройдуць на плошчы Вялікага Нацыянальнага сходу ў Кішынёве. У гэты дзень таксама адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў Польшчы, Малдовы, Румыніі і Украіны і іх сумесная прэс-канферэнцыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: PAP / Marcin Obara