Анджэй Дуда з візітам ва Украіне (абноўлена)
У Вярхоўнай Радзе Украіны выступіў са зваротам прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Фота: twitter.com/prezydentpl
Паводле інфармацыі ўкраінскага дэпутата Уладзіміра Ар’ева, падчас свайго выступу Дуда звярнуўся да сусветных лідараў: „Пасля Бучы, Барадзянкі і Марыупаля з Расеяй, як звычайна, не можа быць спраў, спадары прэзідэнты і прэм’ер-міністры!„
«Дуда паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб Украіна стала сябрам Еўразвязу», — дадаў Ар’еў.
Фота: twitter.com/VolodymyrAriev
У Вярхоўнай Радзе таксама прысутнічае прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Анджэй Дуда – першы кіраўнік замежнай дзяржавы з пачатку вайны, які выступае перад Вярхоўнай Радай Украіны.
Сёння Анджэй Дуда сустрэнецца таксама з Уладзімірам Зяленскім у фармаце сам на сам. Дзеля захавання мераў бяспекі падрабязнасці візіту польскага прэзідэнта ў Кіеў не паведамляюцца.
Гэта другі візіт прэзідэнта Польшчы ва Украіну з пачатку вайны. У сярэдзіне красавіка Анджэй Дуда наведаў Кіеў разам з прэзідэнтамі Эстоніі, Латвіі і Літвы: Аларам Карысам, Эгілсам Левітам і Гітанасам Наўседам, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
* * *
Восемдзесят восьмі дзень Украіна абараняецца ад расейскай агрэсіі. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда знаходзіцца з візітам ва Укріне, пра што ўначы паведаміла ягоная канцылярыя. Сёння ён павінен сустрэцца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і выступіць з прамовай у Вярхоўнай Радзе Украіны.
На фота: Прэзідэнт Анджэй Дуда з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім падчас візіту ў Кіеў 23 лютага гэтага года.
Якуб Кумоч, кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі пры прэзідэнце, падкрэслівае, што прэзідэнт Дуда стане першым з пачатку вайны кіраўніком дзяржавы, ушанаваным такім чынам, паведамляе tvn24.pl.
Фота: prezydent.pl