Анджэй Дуда запрасіў Лукашэнку ў Польшчу
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда накіраваў Аляксандру Лукашэнку запрашэнне на ўдзел у мерапрыемствах прысвечаных 80-годдзю пачатку Другой сусветнай вайны. Варта адзначыць, што Дуда запрасіў усіх лідараў краін „Усходняга партнёрства”.
Калі Лукашэнка прыме запрашэнне, то гэта будзе яго першы візіт у Польшчу ў якасці кіраўніка дзяржавы. З 1998 да 2016 года кіраўнік Беларусі не меў права наведваць еўрапейскія краіны, як прэзідэнт, з-за візавых абмежаванняў Еўразвяза, якія былі накладзены на беларускіх палітыкаў з-за сістэматычнага парушэння правоў чалавека і дэмакратычных працэдур. У той жа час, Лукашэнка ездзіў у Еўропу на адпачынак, як прыватная асоба.
Прэс-служба прэзідэнта Анджэя Дуды ўжо паведаміла, што запрашэнне прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну не накіроўвалася.