Анджэй Дуда: «Збудуйма газавод Польшча-Харватыя»



У Варшаве працягваецца саміт Трохмор’я, на якія быў таксама запрошаны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Кіраўнікі 12 краін абмяркоўваюць будучыню рэгіёна.

Прэзідэнт Польшчы падкрэсліў, што ў сілу гістарычных абставін краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы значна адсталі ад Захаду ў плане інфраструктуры, і таму патрабуюць новых вялікіх інвестыцый:

Нявыкарыстаны патэнцыял — вялізны. Мы хочам стварыць газавы калідор поўнач-поўдзень паміж газапортам у Свінауйсці і будучым газавым портам на востраве Крк у Харватыі.

У сваю чаргу прэзідэнт Харватыі Калінда Грабар-Кітаравіч адзначыла, што краіны Трохмор’я больш не хочуць быць чыёйсьці перыферыяй, але патрабуюць для сябе дастойнага месца, як і рэшты сяброў НАТО і Еўразвязу:

Мы з’яўляемся Цэнтральнай Еўропай і мы хочам быць цэнтра для Еўразвязу і Еўраатлантычнай супольнасці, як і любая іншая еўраатлантычная краіна мы адназначна больш не будзем ніякай ускраінай. Саміт ініцыятывы Торхмор’я — гэта нефармальная прэзідэнцкая пляцоўка для абмену поглядамі і бізнес-прапановамі.

Форум краін Трохмор’я працягнецца яшчэ да канца гэтага дня. Сярод іншага ў праграме запланаваная дадатковая сустрэча прэзідэнтаў, якая будзе прысвечана выключна развіццю інфраструктуры, транспарту і энергетыкі.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава